Палітвязень Сяргей Гунь абвясціў сухую галадоўку

Затрыманы ў межах крымінальнай справы былы дырэктар івэнт-агенцтва Сяргей Гунь абвясціў сухую галадоўку. Пра гэта паведамляюць чытачы «Белсату».

Сяргей Гунь. Фота: Сергей Гунь / Facebook

Як адзначаецца, галадаваць ён пачаў яшчэ 9 чэрвеня.

Сухая галадоўка прадугледжвае адмову не толькі ад ежы, але і ад пітва.

Затрымалі Сяргея Гуня. У 2020-м сілавікі збілі яго да страты прытомнасці

Сяргея Гуня затрымалі 3 чэрвеня на лецішчы паводле артыкулу 342 КК («Удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Раней Сяргея затрымлівалі паводле адміністратыўных артыкулаў. Падчас масавых пратэстаў у кастрычніку 2020-га сілавікі выцягнулі мужчыну з аўтамабіля і збілі да страты прытомнасці, бо заўважылі, што той здымаў амапаўцаў на відэа. Пра абставіны затрымання Сяргей тады распавёў у інтэрв’ю «Белсату».

Сяргей Гунь раней быў дырэктарам івэнт-агенцтва. Не так даўно ён пераехаў у вёску і пачаў гадаваць курэй.

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны