Латушка на пасадзе міністра культуры перадаў для публікацыі чорны спіс артыстаў

На пасадзе міністра культуры Павел Латушка зліў у інтэрнэт чорны спіс артыстаў. Пра гэта палітык распавёў у інтэрв’ю рэсурсу @honestpeople.

Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. Варшава, Польша. 8 чэрвеня 2023 года. Фота: Белсат

Палітык Павел Латушка распавёў, што падчас працы на пасадзе міністра культуры ў 2009–2012 гадах перадаў для публікавання ў сеціве чорны спіс беларускіх артыстаў.

«Ён быў раней перададзены ў інтэрнэт. Магу нават прызнацца, што копію гэтага спісу я перадаў тым людзям, якія пазней яго апублікавалі», – распавёў Павел Латушка.

Палітык таксама дадаў, што ліст сыходзіў з Адміністрацыі Лукашэнкі. Павел Латушка, будучы міністрам культуры, выступаў супраць абмежаванняў для артыстаў, а сам спіс складала ідэолаг Ірына Дрыга.

Суды, эміграцыя, званні і «Міратворац». Што стала з беларускімі ўдзельнікамі «Еўрабачання»

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны