У Менскі гарвыканкам, аблвыканкамы ды іншыя дзяржаўныя органы Беларусі на ўзгадненне паступіў праект пастановы Савету Міністраў, што рэгламентуе добраахвотны ўдзел грамадзянаў у выкананні працаў абароннага характару ў мірны час, паведамляе «BELPOL» са спасылкаю на свае крыніцы.
У пералік працаў уваходзяць:
У «BELPOL» думаюць, што гэтак рэжым Лукашэнкі рыхтуе беларусаў да вайны:
«Такім чынам рэжым хоча ўзаконіць у Беларусі расейскі варыянт гэтак званай СВА, калі вайна афіцыйна не абвешчаная, час нібыта мірны, але баявыя дзеянні вядуцца. Таму трэба рыць акопы, узводзіць «абарончыя збудаванні», разбіраць завалы на разбураных аб’ектах і ратаваць адтуль параненых людзей».
Да вызначаных працаў будуць прыцягваць беларусаў, старэйшых за 16 гадоў (верхняй мяжы ўзросту няма). Памер аплаты працы – 15 рублёў за дзень.
Пастанова мае быць прынятая цягам найбліжэйшых 2-3 тыдняў, сцвярджае «BELPOL».
Марыя Міхалевіч belsat.eu