Вынікі пошуку для:

Дваіх жыхароў Слуцку абвінавачваюць у здзеку з дзяржаўнага сцяга

Па дадзеных следства, ноччу 2 ліпеня ў Слуцку двое хлопцаў сарвалі дзяржаўны сцяг з будынку паліклінікі, паведамляе СК.

Беларускі дзяржаўны сцяг. Менск, Беларусь. Фота: Белсат

Маладыя людзі нібыта зламалі дрэўка, кінулі палатно на зямлю, тапталі яго нагамі, разразалі, а пасля выкінулі. Тое, што адбывалася, здымаў на тэлефон іх знаёмы.

Хлопцам прад’яўлена абвінавачанне паводле арт.370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Яны знаходзяцца пад вартай.

Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 11 ліпеня

Марыя Мурашка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны