NATO і ЕЗ хочуць узмацніць жорсткасць кантролю за перадачай Украіне зброі

Нагодай больш жорсткага кантролю сталі асцярогі, што яна пасля можа патрапіць на чорны рынак.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: mil.in.ua

Як піша Financial Times са спасылкай на крыніцы, шэраг дзяржаў – членаў NATO прапануюць Украіне стварыць сістэму адсочвання, або дэталізаванага пераліку ўзбраенняў, якія пастаўляюцца.

Па словах суразмоўцаў FT, асцярогі выклікае тое, што частка ўзбраенняў з Польшчы дастаўляюцца транспартам, які потым немагчыма адсачыць.

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 12 ліпеня

Марыя Мурашка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны