У трох вобласцях Беларусі МНС абвесціла аранжавы ўзровень небяспекі

Моцны вецер, залевы і навальніцы сталі нагодай для таго, каб абвесціць аранжавы ўзровень небяспекі ў Берасцейскай, Гомельскай і Магілёўскай вобласцях.

Прагназуюцца небяспечныя праявы надвор’я на ўсёй тэрыторыі краіны.

Мапа ўзроўняў небяспекі. Выява: МНС

13 ліпеня, у сераду, уначы ў многіх раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы, у начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы тэрыторыі ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с, паведамляе Белгідрамет.

Марыя Мурашка belsat.eu

Тэгі: надвор'е
Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны