Кароткаметражны фільм «У жывым эфіры« («Na żywo») польскай рэжысёркі Мары Тамковіч, які заснаваны на рэальнай гісторыі працы журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, узяў галоўны прыз кінафестывалю Freedom Film Festival. Пра гэта паведаміла рэжысёрка на сваёй старонцы ў Facebook.
Кінафестываль прыходзіў у польскім горадзе Радом.
Сюжэт заснаваны на рэальнай гісторыі Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, журналістак «Белсату», затрыманых у лістападзе 2020 года і асуджаных у лютым 2021 года да двух гадоў калоніі. Арышт і абвінавачанне журналістак падвергліся крытыцы з боку шэрагу СМІ і арганізацый па абароне свабоды слова, а таксама праваабаронцаў.
У фільме выкарыстаны фрагменты эфіру Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай з плошчы Перамен і эфіру студыі «Белсат» 15 лістапада 2020 года.
Раней стужка атрымала спецыяльную ўзнагароду на фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні і была прызнанай найлепшай на польска-чэшскім конкурсе ZOOM-ZBLIŻENIA. Таксама фільм быў паказаны на прэстыжным Міжнародным кінафестывалі ў Чыкага.
Алена Рувіна belsat.eu