Сілавікі разграмілі кватэру Дзяніса Дудзінскага і Кацярыны Раецкай

Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал 12 ліпеня апублікаваў відэа з разгромленай кватэрай Дзяніса Дудзінскага і Кацярыны Раецкай.

Разгромленая сілавікамі кватэра Дзяніса Дудзінскага. Скрыншоты з відэа: guBAZA / Telegram

Аўтары каналу апублікавалі здзеклівае відэа пад назвай «Квартирный вопрос». На відэа бачна, што сілавікі зламалі мэблю, раскідалі рэчы і засунулі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны ва ўнітаз.

У подпісе да відэа гаворыцца, што Дудзінскі «не раз заяўляў аб падтрымцы тэрарызму і выказваў гатоўнасць аказаць садзейнічанне дыверсійным групам». Таксама ў пасце пазначана, што на журналіста завялі крымінальную справу, а ў дзвюх кватэрах былі праведзеныя «ператрусы ў мэтах выяўлення схованак і іншых прыкмет садзейнічання тэрарызму».

Разгромленая сілавікамі кватэра Дзяніса Дудзінскага. Скрыншоты з відэа: guBAZA / Telegram
Разгромленая сілавікамі кватэра Дзяніса Дудзінскага. Скрыншоты з відэа: guBAZA / Telegram

Сямейная пара з’ехала з Беларусі больш за два гады таму пасля таго, як да іх з ператрусам прыйшлі сілавікі.

Шоўмен Дзяніс Дудзінскі і ягоная жонка Кацярына Раецкая былі вымушаныя пакінуць Беларусь

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны