Беларускі суддзя Аляксандр Сырыца трапіў за краты

Адзін з лепшых баскетбольных суддзяў Беларусі за кратамі ўжо са студзеня 2024 года. Яго затрымалі пасля вяртання ў Беларусь, паведамляе «Еўрарадыё».

Аляксандр Сырыца. Крыніца: zerkalo.io

Аляксандру Сырыцу ставяць у віну «знявагу Лукашэнкі» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання», якім, паводле беларускага «правасуддзя», і ёсць баскетбольны чат.

Як адзначае выданне, Аляксандр Сырыца меркаваў, што для яго прыезд у Беларусь не звязаны ні з якімі рызыкамі. Аднак стала вядома, што на мяжы затрымалі не толькі яго, але і ягоную жонку – яна адсядзела «содні» пасля затрымання. Усіх удзельнікаў створанага чату выклікалі на допыты.

Аляксандр Сырыца шмат гадоў лічыўся адным з найвыбітнейшых баскетбольных арбітраў Беларусі. У 2011 годзе праўладная «СБ – Беларусь сегодня» называла яго найлепшым. У 2005 -м Сырыца стаў арбітрам FIBA.

Вядома, што ў 2019 годзе Аляксандр Сырыца прайграў суд супраць федэрацыі баскетболу і трапіў у чорны спіс, пасля чаго жыў і займаўся бізнесам у Аўстраліі. Таксама ён часта бываў ва Украіне.

Раман Шавель belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны