Журналіста і краязнаўцу Ігара Хмару затрымалі за размову на вуліцы па-беларуску

Сукамернік Ігара Хмара, які знаходзіўся з ім на Акрэсціна, распавёў праваабаронцам, што Ігара затрымалі за размову на беларускай мове на вуліцы.

Ігар Хмара. Фота: ihar_chmara/Instagram

Ігар Хмара быў затрыманы ўвечары 2 жніўня пасля шпацыру па Менску ў раёне Серабранцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго пасадзілі ў сіні бус двое супрацоўнікаў міліцыі. Ігар Хмара – краязнаўца, робіць гайды і экскурсіі па раёнам Менску і Беларусі.

Праваабаронцы таксама адзначаюць, што гэта не адзінкавы выпадак – акрамя Ігара, на Акрэсціна таксама былі людзі, якіх затрымлівалі з-за размоваў па-беларуску на вуліцы.

У Беларусі 17 новых палітвязняў

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны