Мінабароны Расеі паведаміла пра атаку 20 дронаў на акупаваны Крым

Міністэрства абароны Расеі паведаміла, што ў ноч на 12 жніўня акупаваны Крым атакавалі 20 беспілотнікаў. Сцвярджаецца, што ўсе яны былі знішчаныя.

Тэлеграм-канал «Крымский ветер» піша, што дроны атакавалі паселішча Новаазёрнае на захадзе паўвострава, дзе месціцца буйная вайсковая база. Яе стварылі перад пачаткам вайны. Паводле неафіцыйных звестак, «там вельмі багата тэхнікі».

Міністэрства абароны Расеі сцвярджае, што 14 беспілотнікаў былі збітыя СПА, шэсць былі «заглушаныя сродкамі радыёэлектроннай барацьбы». Пацярпелых і разбурэнняў няма, заявілі ў ведамстве.

Гэта не першая спроба атакаваць Новаазёрнае. У леташнім жніўні паведамлялася, што ў адказ на дроны ў паселішчы спрацавала супрацьпаветраная абарона. Як пісалі прарасейскія блогеры, «цэлі былі знішчаныя».

Расея паведамляе пра атаку дронаў у Крыме, Калужскай і Маскоўскай вобласцях

Сяргей Крот belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны