Зяленскі: Перамовы з Расеяй немагчымыя да поўнай дэакупацыі ўкраінскіх тэрыторыяў

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што якія-небудзь перамовы з Расейскаю Федэрацыяй будуць магчымыя толькі пасля поўнага вызвалення ёй усіх захопленых украінскіх тэрыторыяў. Пра гэта ён сказаў 11 верасня ў інтэрвʼю CNN.

Уладзімір Зяленскі з карэспандэнтам CNN. Скрыншот: CNN / YouTube

«Нельга здымаць ніякіх санкцыяў. Мы нічога не можам абмяркоўваць з Расеяй, пакуль яна не забярэцца адсюль. Пасля вайны – так, мы можам казаць пра адмену некаторых санкцыяў, пра рэпарацыі, плацяжы з іхнага боку, дыпламатыю. Мы можам прыцягнуць да такіх перамоваў лідараў любых краінаў, любыя міжнародныя інстытуты, але толькі пасля таго, як Расея вызваліць усе нашыя тэрыторыі», – сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны лічыць, што Расея не разумее словаў міру, але добра адчувае сілу на полі бою.

Украіна паступова аднаўляе энергазабеспячэнне пасля блэкаўту

Уладзімір Зяленскі адзначыў, што расейская стратэгія заключалася ў тым, каб уварвацца ў некаторыя часткі Украіны, выйграць час з дапамогаю дыскусіяў і пагадненняў, набрацца сілаў і пачаць новыя ўварванні.

«Я ведаю, што некаторыя дзяржавы будуць штурхаць нас у напрамку Менскага працэсу. Я хачу, каб усе зразумелі, што адна рэч – дыпламатычнае рашэнне, а іншая – Менск-2, 3, 5, 10. Гэта розныя рэчы, бо Менск – гэта пустая паперка, якая дазволіць Расеі адпачыць перад наступным уварваннем», – сказаў Зяленскі.

Таксама Уладзімір Зяленскі зазначыў, што пакуль не бачыць з боку РФ жадання ісці на канструктыўны дыялог.

«На сёння няма. Я не бачу ніякага жадання з іхнага боку быць канструктыўнымі. Што датычыць іхных ультыматумаў, то мне ўсё роўна, хто гэтыя ўльтыматумы вылучаў: Пуцін ці нехта іншы. Гэта мой прынцып: я не буду размаўляць з тымі, хто ставіць мне ўльтыматумы», – падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

Збройныя сілы Украіны вызвалілі з-пад расейскай акупацыі больш за 3 тыс. квадратных кіламетраў

Антон Тачняк belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны