Больш за 20 расейцаў, ратуючыся ад мабілізацыі, даплылі да берагоў Паўднёвай Карэі

На трох прыватных яхтах група з 21 расейца прыплыла да берагоў Паўднёвай Карэі, ратуючыся ад мабілізацыі, паведамляе тэлеграм-канал «Агентство. Новости». Аднак дазвол на ўезд быў выдадзены толькі двум. Астатнім адмовілі, бо ўлады палічылі мэту іх візіту «невыразнай».

Адлегласць паміж Расеяй (Уладзівасток) і Паўднёвай Карэяй. Крыніца: google.com

За апошнія некалькі дзён да порта Пхохан на паўднёвым усходзе краіны прышвартаваліся тры яхты, пераважна з расейскімі мужчынамі ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў. На борце адной з яхт знаходзіліся дзевяць мужчын і адна жанчына, а на борце другой – яшчэ чатыры чалавекі.

Так, адна з яхт прыплыла 30 верасня, а расейцы, якія прыбылі на ёй, атрымалі ежу і неабходную дапамогу, але атрымалі і адмову ва ўездзе. 4 кастрычніка яхта пакінула берагі Паўднёвай Карэі.

Паведамляецца, што расейцам не патрабуецца віза для ўезду ў Паўднёвую Карэю, калі яны атрымліваюць папярэдні дазвол праз электронную сістэму аўтарызацыі, удакладніў прадстаўнік міністэрства юстыцыі.

Не прыходзяць у ваенкамат, ломяць рукі, уцякаюць у лес – як расейцы хаваюцца ад мабілізацыі

Нагадаем, Уладзімір Пуцін абвясціў аб «частковай» мабілізацыі 21 верасня. Пасля гэтага расейцы пачалі масава з’язджаць з краіны. Так, білеты ў іншыя краіны былі распрададзены за некалькі гадзін, а на межах з Грузіяй, Казахстанам і Фінляндыяй утварыліся чэргі.

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны