Палітзняволенаму Дзянісу Івашыну прызначылі дадатковае пакаранне

Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына не выпусцілі з карцару праз тыдзень, імаверна прызначыўшы дадатковае пакаранне. Аб гэтым паведамляе «Гарадзенская праваабарона».

Дзяніс Івашын

12 лістапада праваабаронцам стала вядома, што гарадзенскага журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына не выпусцілі з карцару пасля 7 содняў утрымання там за чарговае «парушэнне правілаў унутранага распарадку». Гэта сведчыць пра прызначэнне адміністрацыяй гарадзенскай турмы № 1 дадатковага пакарання.

Аб прычынах пакарання не паведамляецца. Колькі содняў карцару дадалі палітвязню, таксама невядома, сваякі Івашына будуць спрабаваць даведацца гэта, рыхтуючы перадачу ў турму.

У камэнтары праваабаронцам жонка Івашына Вольга выказала меркаванне, што пакаранне Дзяніса карцарам можа быць помстай за яе штодзённыя допісы, у якіх перыядычна ў даволі негатыўным кантэксце згадваюцца работнікі гарадзенскай турмы. Яна лічыць такія паводзіны характэрнымі для служак сістэмы, аднак неэфектыўнымі ў дачыненні Дзяніса і яе. Пры гэтым Вольга Івашына паведаміла, што ані Дзяніс Івашын не пахіснецца ў сваёй пазіцыі і поглядах, ані яна не перастане пісаць праўду пра мужа і пра ўсё, што вакол яго адбываецца.

Дзянісу Івашыну прысудзілі 13 гадоў калоніі ўзмоцненнага рэжыму

Як паведамлялася раней, абвінавачанага ў справе аб дзяржаўнай здрадзе Дзяніса Івашына асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Антон Тачняк belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны