Грамадзяніна Кубы за ўдзел у пратэсце дэпартавалі з Беларусі

Развітанне кубінца Рабэрта Вальдэса Касануэву з сынам перад прымусовай дэпартацыяй з Беларусі адбылося ў менскім аэрапорце.

55-гадовы кубінец пражыў у Беларусі 30 гадоў, мае сям’ю і трох дзяцей. Яго затрымалі на маршы 8 лістапада мінулага года. Пазней яму прысудзілі 15 сутак, з якіх ён не выйшаў.

Больш за год мужчына правёў на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі. 10 лістапада яго дэпартавалі на Кубу.

Мігранты расказалі немцам, як іх ловяць у Беларусі і як ставяць ультыматум

МГМ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны