Сілавікі прыйшлі з ператрусамі да тых, хто дае прытулак ахвярам хатняга гвалту

13 студзеня сілавікі правялі ператрусы ў прадстаўніц праўлення «Радзіслава» – прытулку для жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Паводле праваабаронцаў, у прадстаўніц праўлення або іх сваякоў прайшлі 4 ператрусы.

Дні супраць гвалту. Ці дапаможа інфармаванне спыніць катаванні ў Беларусі?

Затрыманыя дзве актывісткі. Дар’і Царык – дырэктарцы «Геному», што дапамагае людзям з рэдкімі генетычнымі захворваннямі, і чальцу праўлення арганізацыі «Радзіслава» – пасля ператрусу далі восем содняў арышту.

Таксама актывістцы і менеджарцы «Радзіславы» Вользе Гарбуновай, якую затрымалі 9 лістапада ў межах крымінальнай справы, працягнулі арышт.

Палітзняволенай Вользе Гарбуновай прад’явілі абвінавачванне па двух артыкулах

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны