Аляксандр Лукашэнка 13 сакавіка падпісаў Указ № 91, які карэктуе Указ № 93 ад 14 сакавіка 2022 года «Аб дадатковых мерах для забеспячэння стабільнага функцыянавання эканомікі».
У абноўленым указе вызначаюцца выпадкі, калі не патрабуецца дазвол і аплата ўнёску пры адчужэнні маёмасці асобаў з «несяброўскіх замежных дзяржаваў».
Савету Міністраў дадзенае права тлумачыць пытанні ўжывання вызначаных указам палажэнняў.
Спіс краінаў, якія, паводле ўладаў, ажыццяўляюць несяброўскія дзеянні ў дачыненні Беларусі, склаў Савет Міністраў і выдаў у пастанове № 209 6 красавіка 2022 года:
Таксама 13 сакавіка на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі пастанову Савету Міністраў № 164 за 7 сакавіка 2024 года «Аб пытаннях падаткаабкладання». Яна прадугледжвае часовы выхад з міжнародных пагадненняў аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання.
Гэтай жа пастановаю Савет Міністраў уводзіць з 1 красавіка 2024 года да 31 снежня 2026 года стаўку падатку на даходы замежных арганізацыяў, якія не ажыццяўляюць дзейнасці ў Беларусі праз сталае прадстаўніцтва, памерам 25 % на даходы, пазначаныя ў п. 1.4 п. 1 арт. 189 Падатковага кодэксу Беларусі. Новая стаўка будзе дзеяць «пры ўзнікненні абавязкаў у аплаце падатку ў дачыненні замежных арганізацыяў, месца знаходжання якіх – дзяржава, уключаная ў пералік замежных дзяржаваў, якія здзяйсняюць несяброўскія дзеянні ў дачыненні беларускіх юрыдычных і (ці) фізічных асобаў».
Марыя Міхалевіч belsat.eu