Над Польшчаю заўважылі прыляцеўшы з Беларусі невядомы аб’ект. Імаверна, гэта быў шпіёнскі аэрастат

Мінабароны Польшчы заявіла пра фіксацыю ў паветранай прасторы невядомага аб’екта, што прыляцеў з Беларусі. Імаверна, гэта быў назіральны паветраны шар. З паведамлення ведамства вынікае, што аэрастат праляцеў палову Польшчы.

Міністэрства абароны Польшчы паведаміла пра інцыдэнт у сваім Twitter:

«Цэнтр паветраных аперацыяў адзначыў зʼяўленне ў паветранай прасторы Польшчы абʼекта, што заляцеў з кірунку Беларусі. Імаверна, гэта назіральны аэрастат».

Аб’ект знік з радараў, калі быў побач з Рыпінам – гэта горад у паўночна-цэнтральнай частцы краіны. Адтуль да бліжэйшай кропкі на мяжы з Беларуссю – каля 260 кіламетраў.

Адлегласць ад Рыпіна да бліжэйшай кропкі на мяжы з Беларуссю. Фота: Google Maps

Аэрастат, імаверна, упаў, цяпер яго шукаюць на зямлі.

Агенцтва PAP удакладняе, што інцыдэнт адбыўся ўначы. Пакуль у пошукавай аперацыі бярэ ўдзел невялікая група вайскоўцаў, аднак «пры неабходнасці будуць кінуты больш буйныя сілы».

ЗША збілі кітайскі паветраны шар, які палічылі шпіёнскім

Сяргей Крот belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны