«Кідалі галлё і камяні». Больш за 140 мігрантаў штурмавалі польскую мяжу

Польскія памежнікі паведамляюць, што ўвечары вялікая група мігрантаў спрабавала гвалтоўна прарвацца ў Польшчу праз мяжу з Беларуссю.

Інцыдэнт меў месца ў раёне Белавежы ўвечары 10 траўня.

«Група з больш як 140 мігрантаў спрабавала нелегальна трапіць у Польшчу. Замежнікі паводзілі сябе вельмі агрэсіўна – кідалі галлё і камяні ў патрулі памежнай варты і польскага войска, каб пракласці сабе шлях у Заходнюю Еўропу», – заявілі ў Памежнай службе Польшчы.

Спроба гвалтоўна прарвацца праз мяжу была адбітая польскімі памежнікамі і вайскоўцамі.

Раней, 9 траўня, Аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў «BYPOL» папярэдзіла: спецслужбы Аляксандра Лукашэнкі рыхтуюць масавы прарыў мігрантаў, да 700–800 чалавек, праз польскую мяжу.

Польшча мае намер мадэрнізаваць агароджу на мяжы з Беларуссю

Нагадаем, з вясны 2024 года Польшча стала фіксаваць рост спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі.

Улады Польшчы плануюць выдаткаваць дадатковыя сродкі на мадэрнізацыю агароджы на мяжы з Беларуссю. Агульную суму затратаў ацэньваюць на 1,5 мільярда злотых, або 350 мільёнаў еўраў у эквіваленце.

Навошта Лукашэнку эскалацыя міграцыйнага крызісу на мяжы з Польшчай? Маем дзве версіі

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны