Камуналцы дазволілі расці хутчэй

13 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб прыняцці мераў у вобласці цэнаўтварэння», у якім прапісана прывязка росту тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі да базавай велічыні.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Новым дакументам уносяцца змены ва ўказ ад 5 снежна 2013 года №550. Паводле новаўвядзенняў, максімальна дапушчальны рост плацяжоў насельніцтва за жыллёва-камунальныя паслугі не павінны перавышаць 0,5 базавай велічыні. Раней гэты эквівалент быў роўны 5 доларам (за тыповую двухпакаёвую кватэру з трыма жыльцамі).

Па стану на чэрвень 2023 года 0,5 базавай велічыні роўныя 18,5 рубля, у той час як 5 долараў па курсе на 13 чэрвеня эквівалентныя 14,9 рубля.

Нагадаем, што тарыфы ў Беларусі ЖКП павышаюць двойчы ў год – у студзені і чэрвені. У пачатку 2023 года «вага» жыроўкі павялічылся на 9 рублёў 53 капейкі, а з 1 чэрвеня – тарыфы на электрычную і цеплавую энергію, прыродны газ для ацяплення павысіліся яшчэ на 4 рублі 39 капеек.

Раман Шавель  belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны