Парламент Літвы 13 ліпеня прыняў рэзалюцыю, у якой прызнаў узросшую нелегальную міграцыю праз Беларусь гібрыднай агрэсіяй, паведамляе партал Delfi.
У рэзалюцыі сказана, што арганізаваныя патокі іншаземцаў з трэціх краінаў, якія нелегальна перасякаюць мяжу, выкарыстоўваюцца для дэстабілізацыі сітуацыі ў Літве. За дакумент прагаласавалі 56 членаў Сейму, супраць былі два парламентарыя, і 24 з іх устрымаліся.
Ураду Літвы дзеля ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы на ўчастку мяжы з Беларуссю прапанавалі прыцягнуць войска і па ўсім перыметры гэтай мяжы за максімальна кароткі тэрмін паставіць агароджу.
Таксама прапаноўваецца прыцягнуць да адказнасці арганізатараў патокаў нелегальнай міграцыі, уключаючы беларускіх фізічных і юрыдычных асобаў, каб у дачыненні іх былі ўжытыя нацыянальныя санкцыі і санкцыі Еўразвязу.
Рэзалюцыі прапануе трактаваць нелегальных мігрантаў, якія не маюць дакументаў (за выключэннем жанчын з дзецьмі, цяжарных, інвалідаў і дзяцей да 16 гадоў), пакуль не даказана іншае, як верагодных актыўных удзельнікаў гібрыднай атакі. Таму на іх павінны распаўсюджвацца іншыя ўмовы затрымання і пражывання.
Таксама прапаноўваецца ініцыяваць інфармацыйную кампанію ў краінах паходжання нелегальнай міграцыі, каб стрымаць патэнцыйных мігрантаў, а таксама дамагацца вяртання нелегальных мігрантаў у краіны іхнага паходжання.
Сейм звярнуўся да краін – чальцоў Еўразвязу, Еўракамісіі ды іншых інстытуцыяў з заклікам выказаць салідарнасьць і даць Літве неабходную дапамогу, каб адбіць гібрыдную агрэсію.
АД, belsat.eu