Грузія падпісала дамову з КДБ Беларусі. Ці пагражае гэта беларусам у Грузіі?

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі і Служба дзяржаўнай бяспекі Грузіі падпісалі дамову аб супрацы. Тэкст дамовы 13 жніўня апублікавалі на Pravo.by (PDF).

Галоўны будынак КДБ у Менску. Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

У межах гэтай дамовы бакі плануюць абменьвацца інфармацыяй у сферы дзяржаўнай бяспекі, аператыўна ўзаемадзейнічаць дзеля раскрыцця злачынстваў, у прыватнасці, злачынстваў супраць канстытуцыйнага ладу.

Сённяшнія ўлады Грузіі актыўна супрацоўнічаюць з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым у Грузіі шмат беларусаў, якія збеглі ад гэтага рэжыму. Цікава, як падпісанне дамовы адабʼецца на іх?

Праваабаронца Раман Кісляк. Фота: Белсат

Праваабаронца Раман Кісляк кажа «Белсату», што гэта рамачная дамова, якія беларускія ведамствы падпісваць шмат з якімі краінамі.

«Я не бачу падставаў для панікі, бо ў той жа дамове ўтрымліваецца норма, што дазваляе не выконваць запытаў супрацы ў выпадках, калі правы чалавека ставяцца пад пагрозу. Грузінскія праваабаронцы пацвердзілі, што яны не ведаюць выпадкаў, каб Грузія выдавала грамадзянаў Беларусі. Я спадзяюся, што і цяпер Грузія не стане выдаваць беларусаў па сфабрыкаваных палітычных справах», – кажа Раман Кісляк.

Ярмошына прызнала перамогу Ціханоўскай у Грузіі

АС belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны