Вынікі пошуку для:

Паказ адзення і дабрачынная акцыя. Як у Вільні адзначылі гадавіну беларускіх жаночых пратэстаў

12 жніўня ў Вільні згадалі пачатак жаночых пратэстаў у Беларусі. Беларускі ў чырвона-белым убранні з выявамі палітзняволеных прадэманстравалі модную калекцыю «Рэвалюцыя з жаночым тварам» ад беларускіх дызайнераў пад кіраўніцтвам Сашы Варламава і саколкі з прынтамі ад Уладзіміра Цэслера.

Гэта дабрачынная акцыя, сродкі ад якой пойдуць на дапамогу семʼям зняволеных і іхным дзецям.

«Прынты з выявамі вядомых людзей, светлыя твары жанчын, якія на чале гэтага руху пратэсту. На майках чырвоны крыж – так адзначалі на Акрэсціна тых, каго асабліва трэба біць, з большаю сілай, крывавыя пальцы – гэта сляды ад АМАПу», – тлумачыць мадэльер Саша Варламаў.

Вераніка Квяткоўская, куратарка праекту «Рэвалюцыя з жаночым тварам» падчас дэманстрацыі адзення, прысвечанай гадавіне пачатку жаночых пратэстаў. На мадэлі прынт з выяваю Марыі Калеснікавай. Ратушная плошча, Вільня, Літва, 12 жніўня 2021 года. Фото: ГР / Белсат
Беларусы ў Вільні дэманструюць калекцыю адзення «Рэвалюцыя з жаночым тварам», прысвечаную гадавіне пачатку жаночых пратэстаў. Ратушная плошча, Вільня, Літва, 12 жніўня 2021 года. Фото: ГР / Белсат
Адна з удзельніц праекту «Рэвалюцыя з жаночым тварам». Падчас дэманстрацыі калекцыі, прысвечанай гадавіне пачатку жаночых пратэстаў. Ратушная плошча, Вільня, Літва, 12 жніўня 2021 года. Фото: ГР / Белсат

Адна з удзельніц праекту «Рэвалюцыя з жаночым тварам». Падчас дэманстрацыі калекцыі, прысвечанйа гадавіне пачатку жаночых пратэстаў. Ратушная плошча, Вільня, Літва, 12 жніўня 2021 года. Фото: ГР / Белсат
Беларусы ў Вільні дэманструюць калекцыю адзення «Рэвалюцыя з жаночым тварам», прысвечаную гадавіне пачатку жаночых пратэстаў. Ратушная плошча, Вільня, Літва, 12 жніўня 2021 года. Фото: ГР / Белсат
Беларусы ў Вільні дэманструюць цішоткі Цэслера падчас імпрэзы «Рэвалюцыя з жаночым тварам», прысвечанай гадавіне жаночых пратэстаў у Беларусі. Вільня, Літва, 12 жніўня 2021 года. Фото: ГР / Белсат
Беларусы ў Вільні дэманструюць цішоткі Цэслера падчас імпрэзы «Рэвалюцыя з жаночым тварам», прысвечанай гадавіне жаночых пратэстаў у Беларусі. Вільня, Літва, 12 жніўня 2021 года. Фото: ГР / Белсат

Калекцыю дэманстравалі людзі, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь праз палітычны пераслед, гвалт і здзекі сілавікоў. Шмат гэтых жанчын год таму 12 жніўня выйшлі на менскія вуліцы.

Супраць гвалту і злачыннасці. Як спынялі кровапраліцце апошнія тысячы гадоў ад Грэцыі да Афрыкі

ГР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны