Самая масавая ў гісторыі Беларусі акцыя пратэсту у фотаздымках
2021.08.16 07:30
На 8-ы дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020 у Беларусі працягнуліся пратэсты. Летась масавыя акцыі 16 жніўня прайшлі не толькі ў сталіцы, але і ў абсалютнай большасці беларускіх гарадоў. У сталіцы прайшоў самы масавы за ўсю найноўшую гісторыю мітынг — Агульнаграмадзянскі маршу за Свабоду. У ім узялі ўдзел, па розных падліках, ад 200 да 500 тысяч чалавек. Узгадваем, як гэта было.