Польшча плануе ўзмацніць абарону Берасцейскай брамы пры дапамозе амерыканскай тэхнікі  

Міністр абароны Польшчы Мар’юш Блашчак заявіў TVP Info пра намер узмацніць абарону Берасцейскай брамы на мяжы з Беларуссю.

Танк «Abrams» M1A1. Фота: Joseph A. Lambach, U.S. Marine Corps

Паводле міністра, чакаецца, што на наступным тыдні Кангрэс ЗША мусіць прыняць канчатковае рашэнне адносна перадачы Польшчы верталётаў «Apache». Блашчак лічыць, што амерыканскія верталёты «Apache» і танкі «Abrams» складуць «непераадольны барʼер», які закрые Берасцейскую браму. Такім чынам, бяспека Польшчы будзе ўмацаваная.

Акрамя таго, бяспеку Польшчы на мяжы з Беларуссю будуць забяспечваць паўднёвакарэйскія танкі K2 Black Panther, баявыя самалёты FA-50 і ракетныя сістэмы HIMARS.

Берасцейская брама – гэта паласа шырынёй 80 км паміж рэкамі Нараў і Буг на беларуска-польскім памежжы. Абарона гэтага ўчастку выклікае падвышаную ўвагу на фоне размяшчэнне ў Беларусі наймітаў ПВК Вагнэра і агрэсіўнай рыторыкі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Лукашэнка сказаў, што вагнэраўцы хочуць у Варшаву. Раней ён абяцаў Кіеў за тры дні

У ліпені прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што ў выпадку атакі на Берасцейскую браму на тэрыторыю Польшчы будуць перакінутыя 100 тысяч жаўнераў NATO.

Польская армія на мяжы з Беларуссю пачала аперацыю «Rengaw»

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны