Сілавікі затрымалі жыхарку Берасця пры вяртанні ў Беларусь

«Белсату» стала вядома пра чарговае затрыманне на беларуска-польскай мяжы, у пункце пропуску «Варшаўскі мост».

Затрыманая – А., якая вярталася з Польшчы ў Берасце. На пашпартным кантролі памежнікі зацікавіліся, тым, што жанчына нарадзілася ва Украіне. Яе перадалі невядомым людзям у цывільным, якія запатрабавалі тэлефон.

У выніку жанчыну затрымалі. Гэта адбылося некалькі дзён таму. Вядома, што А. жыла ў Берасці і ездзіла ў Польшчу на закупы.

За апошнія месяцы колькасць выпадкаў затрымання на мяжы значна павялічылася. Праваабаронцы сцвярджаюць, што толькі ў чэрвені 2023 года прынамсі 36 чалавек былі асуджаны пасля затрымання на мяжы. Часта людзі папросту знікаюць дзесьці на памежных пунктах, іхным сваякам ды сябрам застаецца толькі здагадвацца, што адбылося падчас правярання ў пункце пропуску.

За што беларусаў найчасцей затрымліваюць на мяжы?

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны