У Беларусі папоўнілі спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў і фармаванняў

У пятніцу 13 кастрычніка ў Беларусі з’явілася адно новае «экстрэмісцкае фармаванне», а таксама шэраг інтэрнэт-рэсурсаў быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Будынак МУС Беларусі ў Менску. Фота: ont.by

«Экстрэмісцкім фармаваннем» МУС прызнаў ініцыятыву «Беларусь за МКАДом».У рашэнні ведамства таксама пазначаны чалавек, які нібыта мае дачыненне да суполкі – 33-гадовы грамадзянін Украіны Аляксандр Катовіч.

Рух «Саюз маці Беларусі» улады прызналі экстрэмісцкім фармаваннем

Міністэрства інфармацыі ў сваю чаргу папоўніла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Дадалі:

  • ютуб-канал «БЕЛСАТ LIFE»,
  • ютуб-канал «Стоп таракан»,
  • старонку ў «ВКонтакте» «Ольга Карач»,
  • старонку ў «ВКонтакте» «Алеся Манкевiч»,
  • старонку ў Інстаграме margarita.levchuk.official,
  • старонку ў Інстаграме stachkomgrodnopromstroj.l,
  • сайт, сацсеткі, электронную пошту і лагатып Волковыск.BY,
  • сацсеткі «Наша мова»,
  • супольнасць у «ВКонтакте» «Осиповичи исполком»,
  • групу ў «Одноклассниках» «Координационный совет»,
  • акаўнты ў Tik-tok «Я. Салянкоў», «жизнь-малина», baj.by, «СТРАНА ДЛЯ ЖИЗНИ», «Настоящее время. Беларусь», mkbelarus, «Мая Краiна Беларусь», novy.kanal, 1863_х, Ksenia Mija,
  • ютуб-канал «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»,
  • старонку ў Інстаграме klopat_by,
  • старонку ў Інстаграме r_a_z_m_o_v_a,
  • тэлеграм-чат «Слуцкая мясорубка-чат»
  • зварот палка Каліноўскага да беларусаў, апублікаваны на ютубе,
  • тэлеграм-чат «ПОЛЬШЧА. ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ».

Што ў Беларусі «экстрэмізм»: глядзім на дзівосы спісаў «матэрыялаў» і «фармаванняў»

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны