Пасля цёплых выходных наступіць пахаладанне

13 лістапада ў Беларусі яшчэ захоўваўся тэмпературны фон на 4-7 градусаў вышэй за кліматычную норму, больш характэрную для першай паловы кастрычніка. Але ўжо з 14 лістапада стане халадаць, папярэджвае Белгідрамет.

На дарогах Падляшша, Польшча. 9 лістапада 2021 года. Фота: Дзяніс Дзюба / Белсат

14 лістапада тэмпературны фон у Беларусі рэзка знізіцца на 5-7 градусаў у параўнанні з 13 лістапада і наблізіцца да кліматычнай нормы 2 дэкады лістападу. У ноч на панядзелак чакаецца ад 0 да 5 цяпла, а месцамі чакаецца да 3 марозу. Днём паветра прагрэецца ад 2 да 9 градусаў цяпла.

15 лістапада ноччу будуць замаразкі да 5 са знакам мінус, а днём ад 1 са знакам плюс па ўсходзе да 9 вышэй за нуль па паўднёвым захадзе.

У сярэдзіне і ў другой палове наступнага працоўнага тыдня будзе захоўвацца халоднае надвор’е. Ноччу будуць замаразкі да 3 ніжэй за нуль, а ў другой палове тыдня і да 7 градусаў марозу.

За год наведаў 16 краінаў, усяго – больш за 70. Гутарым з беларусам, які выправіўся ў падарожжа вакол свету

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны