На месца Ярмошынай прызначылі Карпенку, Літва забароніць транзіт з Беларусі. Галоўнае за 13 снежня

490 дзён працягваецца палітычны крызіс у Беларусі. Як мінуў чарговы дзень супрацьстаяння ўладаў і грамадзянаў краіны ў аглядзе «Белсату».

Лукашэнка звольніў Ярмошыну і прызначыў на яе месца Карпенку

Міністр адукацыі Ігар Карпенка выступае на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, 12 кастрычніка 2021 года. Фота: БелТА

Ігар Карпенка стаў кіраўніком Цэнтральнай выбарчай камісіі. Былы Міністр адукацыі змяніў на гэтай пасадзе Лідзію Ярмошыну, якая кіравала ЦВК з 1996 года.

Цэнтрвыбаркам Беларусі ўзначаліў Ігар Карпенка

Новая справа супраць Паўла Латушкі

Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу супраць Паўла Латушкі. Палітыка абвінавачваюць паводле ч.3 арт.426 КК («Учыненне злачынства супраць інтарэсаў службы»).

Генпракуратура распачала шостую крымінальную справу супраць Паўла Латушкі

Наступ на «А1 Беларусь»

Мікалая Брэдзелева, кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі «А1 Беларусь» пакаралі 15 соднямі адміністратыўнага арышту, піша выданне «Наша ніва».

Прэс-сакратара «А1 Беларусь» Мікалая Брэдзелева пакаралі 15-дзённым арыштам

У сваю чаргу ў «A1 Telekom Austria Group» рашуча асудзілі ўварванне ў асабістае жыццё прэс-сакратара «A1 Беларусь» Мікалая Брэдзелева, затрыманага 10 снежня ў Беларусі.

Мікалай Брэдзелеў, прэс-сакратар кампаніі «А1» Мікалай Брэдзелеў. Фота: Азаренок. СТВ / Telegram

«A1 Telekom Austria Group» не атрымлівала афіцыйных прэтэнзіяў ад уладаў Беларусі

Лукашэнка пагражае Еўропе

Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT і расказаў, у якім выпадку Беларусь можа перакрыць транзіт газу ў Еўропу, паведамляе БелТА.

«Калі санкцыі, якія яны ўводзяць або ўвядуць у будучым, паставяць нас у надзвычайнае становішча і ў нас не будзе ніякага выхаду адказаць іншымі захадамі на іх санкцыі, мы выкарыстаем і гэту жорсткую захаду», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка пагражае ў адказ на санкцыі перакрыць газ у Еўропу

ЕЗ лічыць, што ў Лукашэнкі шмат праблемаў

Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу Жузэп Бурэль на прэсавай канферэнцыі падвёў вынікі так званага міграцыйнага крызісу, які распачаў Лукашэнка.

«Праз актыўныя дыпламатычныя намаганні мы змаглі спыніць у Беларусь і да межаў ЕЗ плынь мігрантаў, якіх падманулі пустымі абяцаннямі аб шляху ў Еўропу. Мы спынілі плынь. Лукашэнка не дабіўся сваёй мэты. І цяпер праблемы ў яго», – сказаў вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу Жузэп Бурэль.

У ЕЗ лічаць, што міграцыйны крызіс завяршыўся, а праблемы засталіся ў Лукашэнкі

«Беларуськалій» не зможа вазіць грузы праз Літву

Вагон кампаніі «Беларуськалій». Клайпеда, Літва. 11 жніўня 2021 года. Фота: Белсат

Міністэрства транспарту і камунікацыяў Літвы падрыхтавала законапраект, паводле якога прапаноўвае забараніць імпарт прадукцыі з Беларусі. Пад санкцыі трапіць і транзіт «Беларуськалія», піша ТАСС са спасылкай на літоўскае агенцтва BNS.

Літва рыхтуецца забараніць транзіт тавараў з Беларусі

 

КІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны