На мяжы Беларусі і ЕЗ у чарзе больш за 4 тысячы фураў

На мяжы Беларусі і Еўразвязу ў чэргах стаяць тысячы фураў. Фота: Еўрарадыё

Паводле звестак Памежнага камітэту з Беларусі ў бок Латвіі стаіць чарга з 1210 фураў, на Літву накіроўваецца 1845 машынаў, а на польскую тэрыторыю не могуць трапіць 1520 цяжкавікоў.

Сітуацыя не паляпшаецца. 7 снежня Памежны камітэт Беларусі сцвярджаў, што толькі тры з дзевяці еўрапейскіх пунктаў пропуску выканалі дамоўленасці аб афармленні грузавікоў за мінулыя содні. З пачатку снежня чэргі з фураў сталі большымі яшчэ на 20 %.

Самым загружаным застаецца літоўскі кірунак. Памежны камітэт піша, што за содні праз «Меднікі» (з беларускага боку – «Каменны Лог») у Літву ўехалі толькі 248 фураў, што ў два разы менш за прапускную здольнасць памежнага пераходу. Агулам на літоўскім кірунку выезду чакаюць амаль 2200 фураў.

У Беларусі абавязалі ставіць «жучкі» на фуры з Польшчы

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны