Паводле версіі следства, мянчук перадаў тэлеграм-каналам асабістыя звесткі 660 супрацоўнікаў пракуратуры і Камітэту дзяржкантролю, паведамляе прэс-служба пракуратуры. Справа ўжо накіраваная ў суд.
Следчыя даводзяць, што пасля апублікавання гэтай інфармацыі ў тэлеграм-каналах на адрас пацярпелых сталі паступаць пагрозы, а таксама абразы.
Менчука будуць судзіць паводле трох артыкулаў КК: «Незаконныя дзеянні ў адносінах інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках», «Дапамога ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці» і «Дапамога ў пагрозе гвалтам у дачыненні службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, а таксама іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак». Разам мужчына можа атрымаць да 22 гадоў пазбаўлення волі.
МГМ, belsat.eu