Наступствы шторму ў Беларусі: падзенне навагодніх ялінак і перакуленыя прыпынкі

Сіноптыкі абвясцілі на 14 студзеня чырвоны ўзровень небяспекі праз рэзкае пацяпленне і моцны вецер, было абвешчана штармавое папярэджанне. Сёння вецер дасягаў парываў да 25-27 м/c, у некаторых раёнах паказальнік быў 32 м/с.

Усяго паводле звестак МНС пацярпелі населеныя пункты ў 48 раёнах рэспублікі. Пашкоджаны дахі 93 жылых дамоў, 26 аўтамабіляў пашкоджаны паваленымі дрэвамі і элементамі дахаў.

Паводле інфармацыі ад Белэнерга, 879 населеных пунктаў застаюцца без электразабеспячэння, працуюць аварыйныя брыгады. Таксама з-за непагадзі без электразабеспячэння застаўся Быхаўскі раён. Установы аховы здароўя запатрабаваны ад рэзервовых крыніц, вядуцца аднаўленчыя работы.

Вецер ламае дрэвы, зносіць канструкцыі, псуе аўтобусныя прыпынкі і нават збівае з ног людзей.

Пункт прыпынку каля тэатра ў Маладзечне перавярнула моцным ветрам. Фота: zamkadomby / Telegram
Сарваныя білборды. Фота: onlinerby / Telegram
Вецер паваліў рэкламны слуп на плошчы Багушэвіча. Фота: чытачы Белсату
Перакулены гірляндавы цяжкавік гэта каля МАЗа на Партызанскім праспекце. Фота: чытачы Белсату / Zerkalo.io
Металічная канструкцыя павалілася на машыну. Фота: onlinerby / Telegram
Металічныя канструкцыя на машынах. Фота: zerkalo_io / Telegram
У Баранавічах абрынуўся цагляны плот завода «Торгмаш» і пашкодзіў 6 аўтамабіляў. Фота: zamkadomby / Telegram

У некаторых гарадах Беларусі ад моцнага ветру пачалі падаць навагоднія ялінкі.

Упала ёлка і ў Магілёве, побач з Палацам культуры. Фота: zerkalo.io
У Ельску ўпала ёлка, якая была ўстаноўлена на цэнтральнай плошчы. Фота: газета «Народны Голас»

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Гомель Новости (@gomel.online)

Знесла ёлку ля прахадной прадпрыемства «Бабушкина крынка» у Магілёве. Фота: zerkalo.io

Таксама з-за непагадзі павялічылася колькасць аўтамабільных аварый. Так, На трасе М1 перавярнулася фура.

На станцыі Орша-Цэнтральная апоры цеплатрасы ўпалі на чыгуначныя пуці. Фота: zamkadomby / Telegram

Сіноптыкі папярэджваюць, што ветранае надвор’е захаваецца і ў суботу.

АД, belsat.eu

Тэгі: надвор'е
Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны