Сілавікі затрымалі некалькі бармэнаў у Менску

У Менску сілавікі затрымалі некалькі бармэнаў, папярэдне – за ўдзел у нейкім чаце, дзе абмяркоўвалі прафесійныя пытанні. Аб гэтым паведамляе «Вясна».

Бар-менеджар Яўген Кузняцоў. Фота: «Вясна» / Telegram / viasna96

14 студзеня праваабаронцам стала вядома аб затрыманні некалькіх менскіх бармэнаў. Папярэдне, затрымана як мінімум трое праўстаўнікоў гэтай галіны. Сярод затрыманых называюць бар-менеджара Яўгена Кузняцова.

«Паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманні бармэнаў звязаныя з нейкім іх чатам – сілавікі прыходзяць да ўсіх яго ўдзельнікаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Імаверна, што бар-менеджар Яўген Кузняцоў затрыманы некалькі дзён таму. Інфармацыя пра яго меркаванае затрыманне зʼявілася спачатку ў сацсетках.

Яўген – дзеючы бармэн, спецыяліст па адкрыцці і кіраванні барнымі праектамі, кіруючы партнёр культурнай пляцоўкі «Lo-Fi Social Club», якая прыняла рашэнне аб закрыцці напачатку сакавіка 2022 году.

Антон Тачняк belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны