З’віўся ўказ аб рэестры віртуальных кашалькоў, якія выкарыстоўваліся ў «супрацьпраўнай дзейнасці»

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб рэестры адрасоў (ідэнтыфікатараў) віртуальных кашалькоў і асаблівасцях абароту крыптавалюты». Захада прадугледжвае, што Парк высокіх тэхналогія сфармуе спіс віртуальных кашалькоў, якія выкарыстоўваліся ў «супрацьпраўнай дзейнасці», паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Акцыя салідарнасці. Менск, 14 жніўня. Фота: «Белсат»

Указ Лукашэнкі № 48 «Аб рэестры адрасоў (ідэнтыфікатараў) віртуальных кашалькоў і асаблівасцях абароту крыптавалюты» абавязвае Парк высокіх тэхналогіяў стварыць рэестр адрасоў віртуальных кашалькоў, якія выкарыстоўваліся ў «супрацьпраўнай дзейнасці», і ўстанаўленне парадку яго функцыянавання.

Афіцыйна агучваецца, што новы дакумент закліканы выключыць выпадкі ценявога фінансавання забароненай у Беларусі дзейнасці і абараніць удзельнікаў рынку лічбавых актываў ад страты маёмасці.

Раней Лукашэнка крытыкаваў ІТ-сектар краіны і абвінавачваў працаўнікоў сферы ў падтрыманні і фінансаванні пратэставага руху ў жніўні 2020 году.

Палітычныя чысткі ў Парку высокіх тэхналогіяў

ВЛ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны