Жыхару Віцебску прысудзілі 20 гадоў калоніі за забойства месячнай дачкі

У Віцебскім судзе абвясцілі прысуд 32-гадоваму мужчыну, які абвінавачваўся ў забойстве сваёй малалетняй дачкі і завалоданне шляхам разбою залатымі вырабамі сваёй жонкі, паведамляе Генпракуратура.

Злачынства абвінавачаны здзейсніў 26 ліпеня мінулага года, калі пасварыўся з жонкай з-за таго, што сумняваўся ў бацькоўстве нованароджанай дачкі. Падчас сваркі ён ударыў дзяўчынку, якой быў усяго месяц, нажом у жывот. Ад атрыманага ранення дзіця памерла.

Пасля абвінавачаны напаў на жонку і нанёс ёй рукамі і нажом 6 траўм па розных частках цела. Затым ён забраў ювелірныя вырабы жонкі коштам больш за 5,8 тыс. рублёў і ўцёк з месца злачынства.

У судовым паседжанні абвінавачаны прызнаў віну часткова. Ён не адмаўляў, што нанёс удар нажом дачкі, аднак паведаміў, што здзейсніў гэтыя дзеянні ў стане афекту. Мужчына пацвердзіў прычыненне цялесных пашкоджанняў сваёй жонцы, але не пагадзіўся, што меў у той момант намер на крадзеж залатых упрыгожванняў.

Мужчыну прызналі вінаватым у забойстве і ў разбоі. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 3200 рублёў.

Палітзняволены Уладзімір Мацкевіч можа пачаць сухую галадоўку

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны