Ва Украіне заяўляюць, што беларускіх вайскоўцаў хочуць апрануць у форму РФ для ўдзелу ў вайне

На тэрыторыі Беларусі распрацоўваецца спецаперацыя, падчас якой беларускія вайскоўцы павінны апрануць форму РФ для ўварвання ва Украіну. Пра гэта заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў падчас тэлемарафону «UA Разом».

Вайна Расеі супраць Украіны. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: ПД / Белсат

«Сёння на тэрыторыі Беларусі распрацоўваецца спецаперацыя Расейскай Федэрацыяй. Яны сёння маюць вялікае жаданне адзець у форму РФ беларускіх вайскоўцаў. Частка беларусаў адмаўляецца ваяваць супраць нашай краіны. Але зараз ФСБ РФ і спецслужбы на сённяшні дзень угаворваюць беларусаў пераапрануцца ў расейскую форму і па расейскіх, умоўна кажучы, лякалах заходзіць на нашу тэрыторыю», – распавёў ён.

Данілаў зазначыў, што беларусы будуць атрымліваць адпор, «які ўжо атрымліваюць расейцы і чачэнцы».

Арэстовіч: Беларускае войска сабатуе ўварванне ва Украіну

Нагадаем, што, паводле звестак брытанскага даследчага цэнтру «Chatham House», беларусы не падтрымліваюць магчымага далучэння беларускага войска да вайны супраць Украіны на баку Расеі.

За ўдзел беларускіх вайскоўцаў выказаліся толькі 3 % апытаных гараджанаў.

Тым часам ва Украіне працягваецца фармаванне беларускага батальёну імя Кастуся Каліноўскага, які дапамагае ўкраінцам бараніцца ад расейскай агрэсіі. Паводле заяваў прадстаўнікоў батальёну, у ім ужо сотні беларусаў, і штодня прыбываюць новыя, яшчэ некалькі сотняў ужо кіруюцца ва Украіну з Варшавы.

Агулам, як заяўляецца, асабіста запісаліся ці падалі заяўку на ўступленне ў батальён онлайн ужо больш як тысяча асобаў.

«Час жартаў мінуў». Стваральнік «МКБ» далучыўся да батальёну Кастуся Каліноўскага

ПС belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны