Мінабароны Беларусі абвясціла аб прызыве вайскоўцаў запасу на зборы

Міністэрства абароны Беларусі правядзе ў сакавіку прызыў вайскоўцаў запасу на зборы. Аб гэтым паведамляе прэсавая служба ведамства.

Вайскоўцы 6-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных сіл РБ. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Міністэрства абароны / Telegram / modmilby

14 сакавіка Міністэрства абароны РБ паведаміла аб правядзенні прызыву вайскоўцаў запасу на зборы.

«Ва Узброеных Сілах працягваюцца планавыя мерапрыемствы па павышэнні ўзроўню баявой гатовасці злучэнняў і воінскіх часцей, у рамках якіх на працягу сакавіка будзе ажыццяўляцца планавы прызыў ваеннаабавязаных на ваенныя зборы», – гаворыцца ў паведамленні.

Паведамляецца, што прызваныя на зборы будуць павышаць свае прафесійныя веды, пазнаёмяцца з новымі ўзорамі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, прымуць удзел у спланаваных трэнаваннях і вучэннях.

Нагадаем, што 10 студзеня Мінабароны паведаміла аб завяршэнні мерапрыемстваў праверкі ўліковых дадзеных ваеннаабавязаных, якія па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі праводзіліся з сярэдзіны кастрычніка па снежань 2022 года. Паводле афіцыйных звестак, праверку прайшлі больш за 95% ваеннаабавязаных запасу.

У Беларусі прызавуць у войска 230 афіцэраў запасу. Гэта звычайная справа, але раней прызывалі менш

Антон Тачняк belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны