У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 14 чалавек. Сярод іх – Зміцер Дашкевіч

Праваабаронцы Беларусі прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 14 асобаў, у тым ліку затрыманага Змітра Дашкевіча.

Зміцер Дашкевіч. Фота: nashaniva/Twitter

Яны прызнаныя палітвязнямі пасля выстаўлення ім абвінавачванняў, заключэння пад варту і вынясення прысудаў, звязаных з пазбаўленнем волі:

  • паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») у дачыненні Кацярыны Алексіян, Аляксея Буркова, Канстанціна Высочына, Івана Глебкі, Змітра Дашкевіча, Алега Каспяровіча, Максіма Матыркі, Анастасіі Санкоўскай, Анжалікі Смірновай, Вольгі Чарняк, Руслана Шапунова, Уладзіміра Яроменка;
  • паводле ч. 2 арт. 293 («Масавыя беспарадкі) у дачыненні Леаніда Шамава;
  • накіравання для адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі ў папраўчую ўстанову паводле ч. 1 арт. 342 КК Алега Абдулаева.

Цяпер у Беларусі налічваецца 1130 палітвязняў.

Справа супраць Уладзіміра Мацкевіча перададзеная ў суд

АД belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны