У Кіеве сцвярджаюць, што частку палонных украінскіх вайскоўцаў утрымліваюць у Беларусі

Міністр унутраных справаў Украіны Дзяніс Манастырскі распавёў, што частка ўкраінскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў палон у Чарнобылі, застаецца на тэрыторыі Беларусі.

Паводле Манастырскага, у Чарнобылі трапілі ў палон 169 байцоў Нацыянальнай гвардыі Украіны:

«Сёння частка з іх, паводле нашай інфармацыі, застаецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, частка – у Расеі».

Паводле міністра, спачатку палонных утрымлівалі ў сутарэнні без святла:

«У іх забралі ўсе сродкі сувязі, калі яны былі там. І потым іх вывезлі. Якая іхная доля, на жаль, сказаць не магу. Вядуцца перамовы пра абмен. Але мы разумеем, што гэта будзе, магчыма, толькі пасля заканчэння актыўнай фазы баявых дзеянняў».

Раней у медыях зʼяўлялася інфармацыя, што ўкраінскіх палонных могуць у тым ліку ўтрымліваць у беларускіх турмах.

РР belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны