З пачатку вайны ва Украіне без жылля засталося каля 220 тысяч чалавек

З пачатку вайны без жылля ва Украіне засталося больш за 219 600 чалавек, паведаміла ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны ў правах чалавека Людміла Дэнісава.

Гэта 37 550 унікальных адрасоў па ўсёй Украіне, заявіла яна.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кіеў, Украіна. 13 красавіка 2022 года. Фота: Якуб Шымчук / KPRP

Праз электронны партал дзяржаўных паслуг паступіла больш за 76 700 інфармацыйных заявак аб знішчэнні і пашкоджанні маёмасці ўкраінцаў, агульная плошча шкоды – больш за 5,3 мільёнаў кв.м.

«У адпаведнасці з артыкулам 12 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, ратыфікаванай як Украінай, так і Расеяй, ніхто не можа падвяргацца беспадстаўнаму замаху на недатыкальнасць яго жылля, кожны чалавек мае права на абарону закона ад такога ўмяшання або такіх замахаў. Сістэматычнае знішчэнне агрэсарам РФ жылля грамадзян Украіны з’яўляецца парушэннем артыкула 33 Жэнеўскай канвенцыі 1949 аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас вайны», – заявіла Дэнісава.

Украінскія ўлады звярнуліся ў Камісію ААН па расследаванні парушэнняў правоў чалавека падчас вайсковага ўварвання РФ ва Украіну з просьбай улічыць гэтыя факты парушэнняў Расеяй правоў чалавека ва Украіне.

Таксама Дэнісава зноў заклікала міжнародных партнёраў закрыць неба над Украінай і даць зброю для барацьбы з краінай-агрэсарам.

Кіеў вяртаецца да звыклага жыцця. Рэпартаж з украінскай сталіцы

АД belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны