Сілавікі праводзяць рэйды з масавымі затрыманнямі ў Пружанах і Пінску

У Пружанах і Пінску сілавікі праводзяць рэйды з масавымі затрыманнямі, ходзяць па дамах. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Вясна Брэст».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота «Вясна» / Telegram / viasna96

14 красавіка праваабаронцам стала вядома аб актыўнасці сілавікоў у двух райцэнтрах Берасцейскай вобласці. Паведамляецца пра рэйды з масавымі затрыманнямі ў Пружанах і Пінску.

Гэтак, у Пружанах 13 красавіка затрымалі блізу 20 чалавек. У людзей удома праводзілі ператрусы, правяралі тэлефоны, з удзелам затрыманых запісвалі на відэа прымусовыя прызнанні. Паведамляецца, што большасць затрыманых адпусцілі, аднак некалькі чалавек пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання «ў чаканні суда».

У Пінску актыўныя дзеянні сілавікоў працягваюцца яшчэ з папярэдняга тыдня – яны без папярэджвання завітваюць у дамы людзей і на працу. Вядома, што не пакідаюць без увагі нават тых, хто толькі аднойчы атрымаў быў пакараны паводле палітычнай адміністратыўнай справе ў 2020 годзе. З жыхарамі райцэнтру праводзяць «прафілактычныя размовы», у іх аглядаюць жыллё, правяраюць змесціва смартфонаў.

Антон Тачняк belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны