Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя ператрусы ў Менску ў былых валанцёраў ініцыятыўнай групы Бабарыкі.
Сам Віктар Бабарыка знаходзіўся ў штрафным ізалятары з 1 па 10 траўня, сустракацца з адвакатам 4 і 5 траўня яму забаранілі, праўда дазволілі 10-га, паведамляе тэлеграм-канал палітыка.
12 траўня проста ў калоніі адбыўся суд па скарзе адваката на змяшчэнне Віктара Бабарыкі ў ШІЗА. Вынік гэтага паседжання невядомы, але, улічваючы тое, што Бабарыка ўжо адбыў усе суткі ў штрафным ізалятары, скарга, відавочна, была адхіленая.
Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя ператрусы ў Менску. Прыходзяць да былых валанцёраў ініцыятыўнай групы Бабарыкі
Падставай для гэтага нібыта стаў зліў звестак «Чорнай кнізе Беларусі» ды «Карателям Беларуси».
Ператрусы прайшлі ў Дзмітрыя Альшанікава, Таццяны Стрыжнёвай, Глеба Браіма, Аляксея Буцерава ды іншых людзей. Усе яны нібыта былі ў кантактах тэлефону затрыманага ў красавіку экс-валанцёра групы Бабарыкі.
МГМ, belsat.eu