Міліцыя затрымала дзвюх асобаў за «псаванне» сценкі маста

Іх могуць пакараць штрафам больш за Br 60 тысячаў.

Сцяна маста на праспекце Пераможцаў у Менску. Фота: СК

«Сталічныя «мастакі» адкажуць перад законам за сапсаваную сцяну пуцеправода», – пагражае Следчы камітэт.

Паводле следства, уначы 29 красавіка два хлопцы (21 і 23 гады) фарбаю з аэразольнага балончыка нанеслі некалькі надпісаў на сцяну апоры абноўленага пуцеправода на праспекце Пераможцаў. Пасля чаго ўцяклі з месца здарэння.

Хлопцаў затрымалі. Згодна з палажэннямі рашэння Менскага гарадскога савету дэпутатаў, абвінавачаныя павінны пакрыць нанесеную шкоду ў сторазовым памеры (больш за Br 60 тысячаў).

Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 13 ліпеня

Марыя Мурашка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны