У Горадні за хабар затрыманы тэхнолаг філіялу горадаўтваральнага прадпрыемства

Аператыўнікі Гарадзеншчыны затрымалі галоўнага тэхнолага філіялу аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў, паведамляе прэс-служба МУС. Што гэта за прадпрыемства – не называецца.

За хабар затрыманы галоўны тэхнолаг філіялу прадпрыемства ў Горадні. Скрыншот з відэа: pressmvd / Telegram

У ведамстве паведамляюць, што 37-гадовы падазраваны быў затрыманы з доказамі злачынства пасля атрымання хабару ад прадстаўніка камерцыйнай арганізацыі на суму больш за 18 тысяч рублёў (каля 6 тысяч долараў).

«Паводле інфармацыі, фігурант за ўзнагароджанне вырашаў пытанні, звязаныя з арганізацыяй закупак таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. З лістапада мінулага года ён атрымаў у якасці хабару больш за 18 тысяч рублёў», – гаворыцца ў паведамленні МУС.

За хабар затрыманы галоўны тэхнолаг філіялу прадпрыемства ў Горадні. Скрыншот з відэа: pressmvd / Telegram
За хабар затрыманы галоўны тэхнолаг філіялу прадпрыемства ў Горадні. Скрыншот з відэа: pressmvd / Telegram

Распачатая крымінальная справа. Назва прадпрыемства і яго філіялу не называюцца.

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны