Кіраўніка праўладнага Беларускага саюзу журналістаў унеслі ва ўкраінскую базу «Міратворац»

Кіраўнік афіцыйнага Саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў. Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Андрэя Крывашэева ўнеслі ў базу за антыўкраінскую прапаганду, распаўсюд «крамлёўскай» прапаганды і ўдзел у актах гуманітарнай агрэсіі супраць Украіны, паведамляецца на сайце «Міратворца».

«Міратворац» – недзяржаўная арганізацыя, якая публікуе прозвішчы людзей, чыя дзейнасць, паводле стваральнікаў сайта, мае прыкметы злачынстваў супраць Украіны.

Праўладны Саюз журналістаў хочуць выключыць з Міжнароднай федэрацыі

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны