Ананіч пра падпіску на «экстрэмісцкія» каналы: Час перастаць займацца абы-чым у гэтым жыцці

Лілія Ананіч. Фота: прэсавая служба Палаты прадстаўнікоў

Кіраўніца камісіі ў справе супрацьдзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму Лілія Ананіч перакананая, што падпіска на тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, мусіць карацца. Праўда, у каментары для «Sputnik» яна кажа пра тэлеканалы:

«Падпіска на экстрэмісцкія тэлеканалы – гэта спрыянне экстрэмізму. І яно сёння крымінальна караецца. Гэта кожны павінен зарубіць сабе на носе, што час проста перастаць займацца абы-чым у гэтым жыцці».

Раней у тэлеграм-канале ГУБАЗіКу з’явілася інфармацыя, што падпісанты «экстрэмісцкіх» каналаў і мэсэнджараў будуць прызнавацца «ўдзельнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў» і прыцягвацца да крымінальнай адказнасці.

ГУБАЗіК заявіў пра крымінальную адказнасць за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны