Недасягнутыя мэты вайны, беларускія яйкі і незалежны Орбан: свет вачыма Пуціна

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 14 снежня, адказваючы на пытанні журналістаў і жыхароў краіны, распавёў пра галоўныя мэты свайго будучага прэзідэнцкага тэрміну і падзяліўся сваім бачаннем падзей, якія адбываюцца ў свеце.

Прэс-канферэнцыя Уладзіміра Пуціна 14 снежня 2023 года. Фота: Страдающее средневековье / Facebook

Уладзімір Пуцін адзначыў, што для таго, каб Расея захавалася «ў тым выглядзе, у якім яна сёння існуе і ў якім існавала тысячу гадоў», неабходна ўмацаванне знешняга суверэнітэту – «гэта значыць умацаванне абароназдольнасці краіны, бяспекі па вонкавым контуры». Што маецца пад існаваннем Расеі «тысячу гадоў», не ўдакладняецца, паколькі межы рускіх княстваў тады былі значна меншымі, чым межы сённяшняй РФ.

Што тычыцца эканомікі, то, са слоў Пуціна, запас яе трываласці, «дастатковы для таго, каб не проста ўпэўнена сябе адчуваць, але і ісці наперад». Пры гэтым ён заявіў, што стабільнасць эканомікі забяспечваюць не толькі «высокая кансалідацыя расейскага грамадства» і «ўстойлівасць фінансава-эканамічнай сістэмы краіны», але і «ўзрастанне магчымасцяў нашага сілавога складніка: войска і органаў бяспекі».

Мэты вайны ва Украіне ўсё яшчэ не дасягнутыя

Гаворачы пра вайну ва Украіне, прэзідэнт РФ прызнаў, што яе мэты («дэнацыфікацыя» Украіны, яе дэмілітарызацыя і нейтральны статус) дагэтуль не дасягнутыя. Таму, па яго словах, казаць пра мір пакуль не даводзіцца. Аднак ён заявіў, што «практычна па ўсёй лініі судакранання нашы ўзброеныя сілы, скажам сціпла, паляпшаюць сваё становішча»:

«Практычна ўсе знаходзяцца ў актыўнай стадыі дзеянняў, у актыўнай стадыі. І на ўсім працягу ідзе паляпшэнне становішча нашых войскаў».

Украінскі ж контрнаступ, па яго словах, праваліўся.

Прэзідэнт РФ назваў расейцаў і ўкраінцаў «адзіным народам» і заявіў, што ўвесь паўднёвы ўсход Украіны «заўсёды быў прарасейскім, таму што гэта гістарычна расейскія тэрыторыі».

«Усё Прычарнамор’е ў выніку руска-турэцкіх войнаў адышло да Расеі. Пры чым тут Украіна-то? Ніякага дачынення не мае [да яе] наогул ні Крым, ні ўсе Прычарнамор’е. Адэса – наогул рускі горад. Мы ж ведаем пра гэта. Усе пра гэта добра ведаюць. Не, напрыдумлялі ўсякую гістарычную лухту», –  сказаў Пуцін.

Расея ўначы атакавала тры вобласці Украіны, ёсць разбурэнні і пацярпелыя

З ягоных слоў, Крэмль змірыўся з тым, што» калісьці Уладзімір Ільіч Ленін перадаў усё ва Украіну пры фармаванні Савецкага Саюза, «але хацеў і далёкай прарасейскасці паўднёвага ўсходу Украіны.

Пуцін адзначыў, што Расея доўгі час падтрымлівала Віктара Януковіча. Але ў 2004 годзе Вярхоўны суд прызнаў вынікі другога тура прэзідэнцкіх выбараў праз шматлікія фальсіфікацыі несапраўднымі і абвясціў «трэці» тур. Пуцін назваў «паўзучым дзяржаўным пераваротам», з якім Крэмль змірыўся. Але потым Януковіч быў адхілены ў выніку рэвалюцыі 2014 годзе. І, на думку Пуціна, гэта зноў жа быў «дзяржпераварот», якія арганізавалі «амерыканскія нашы «сябрукі»».

«Усё гэта прывяло да трагедыі, якую мы цяпер перажываем. Яны вымусілі нас на гэтыя дзеянні», – заявіў Пуцін, патлумачыўшы прычыны свайго ўварвання ў суседнюю краіну.

«Незалежныя» прарасейскі

Паводле яго слоў, еўрапейскія палітыкі нібыта «страцілі свой суверэнітэт» і «многія рашэнні прымаюць сабе на шкоду», падпарадкоўваючыся ЗША. А незалежныя палітыкі – гэта нібыта толькі прарасейскія Роберт Фіца ў Славакіі ці Віктар Орбан у Венгрыі.

Пуцін паведаміў, што гатовы выбудоўваць адносіны з ЗША, але тым нібыта перашкаджае «абсалютна імперская палітыка».

«Калі адбудуцца нейкія ўнутраныя змены, калі яны пачнуць паважаць іншых людзей, іншыя краіны, калі будуць шукаць кампрамісы, а не з дапамогай санкцый і баявых дзеянняў спрабаваць вырашаць свае пытанні, тады будуць створаны фундаментальныя ўмовы для аднаўлення паўнавартасных адносін. Пакуль такіх умоў няма. Але мы да гэтага гатовыя», – сказаў ён.

«Нічога падобнага ва Украіне няма»

Закрануў Пуцін таксама і аперацыю Ізраіля ў сектары Газа, заявіўшы, што з боку Расеі «нічога падобнага ва Украіне няма», намякнуўшы, што Ізраіль вядзе ваенныя дзеянні значна больш жорстка, чым РФ.

Прэзідэнт Расеі адзначыў, што «павінны быць усё ж такі імплементаваныя пастановы ААН з нагоды стварэння палестынскай дзяржавы са сталіцай ва Усходнім Ерусаліме» ў якасці асновы для ізраільска-палестынскага ўрэгулявання.

Пакуль жа, паводле яго слоў, «трэба захаваць людзей у Газе» і «аказваць масіраваную гуманітарную падтрымку людзям».

Алімпійскія санкцыі

Гаворачы аб умовах МАК аб магчымасцях удзелу расійскіх спартсменаў у Алімпійскіх гульнях, Пуцін сказаў, што «гэта поўная супярэчнасць і скажэнне ідэі П’ера дэ Кубертэна «О спорт, ты – мір»».

«Яны пад уплывам палітычных элітаў Захаду прымаюць выгадныя для іх рашэнні, нявыгадныя для сусветнага спорту. Гэтак жа як еўрапейскія палітыкі прымаюць рашэнні, выгадныя для ЗША, для іх эканомікі, і нявыгадныя, пагібельныя для сябе. Тут тое ж самае, толькі ў іншай сферы», – заявіў ён, адзначыўшы неабходнасць дапусціць расейскіх атлетаў.

Аднак канчатковага рашэння аб іх удзеле ў Алімпіядзе 2024 года Пуцін не агучыў: «трэба паглядзець уважліва, што гэта там за ўмовы». Але «ў прынцыпе» ён падтрымлівае тое, каб расейскія спартоўцы ехалі на такія спаборніцтвы.

«Але трэба цяпер уважліва прааналізаваць, якія ўмовы вылучае МАК. Калі гэтыя штучныя ўмовы, палітычна матываваныя штучныя ўмовы накіраваны на тое, каб адсекчы нашых лідараў, адсекчы тых спартсменаў, якія прэтэндуюць на залатыя, сярэбраныя або бронзавыя медалі, абясточыць нашу зборную, ну, тады…» – сказаў Пуцін.

Пра Беларусь Пуцін успомніў толькі адзін раз – кажучы пра яе магчымую дапамогу з пастаўкамі яек.

Беларусы і расейцы будуць удзельнічаць у Алімпіядзе-2024 як «індывідуальныя нейтральныя спартоўцы»

Макар Мыш / ВК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны