Рэдакцыя «Белсату» сабрала асноўныя падзеі 30 снежня ў Беларусі.
Сёння Аляксандр Лукашэнка наведаў атрад міліцыі асоба прызначэння, інакш вядомы як АМАП. Ён уручыў дзяржаўныя ўзнагароды супрацоўнікаў сілавых структур, сярод якіх былі начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, камандзір спецыяльнага атраду хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС Аляксандр Быкаў і камандзір АМАПу ГУУС Менгарвыканкаму Дзмітрый Балаба.
Не абышлося і без цікавых цытатаў. Напрыклад, Лукашэнка паабяцаў, што будзе прэзідэнтам да апошняга амапаўца.
Цырымонія адбылася ў рытуальнай зале па вуліцы Сямашкі, а пахавалі спадара Леаніда Заіку побач з бацькамі на могілках у Калодзішчах.
Леанід Заіка памёр ноччу 27 снежня ва ўзросце 72-х гадоў, ён пакутаваў ад арытміі. Увесну ў яго дыягнаставалі каронавірус. У эканаміста застаўся 16-гадовы сын.
Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» запрашае на прэм’еру спектаклю «Войцэх». Гэта гісторыя простага, маленькага чалавека, які не быў народжаны забойцам, рос слаўным дзіцём.
«Але сістэма паступова падбіраецца і да яго ды жорстка нішчыць самае добрае, што засталося ў ягонай душы. У выніку Войцэк забівае самага блізкага чалавека. Забівае ўсе чалавечнае ў сабе», – гаворыць пастаноўшчык пʼесы Раман Падаляка.
Наступны паказ спектаклю адбудзецца 20 студзеня 2021 года.
Каманда Святланы Ціханоўскай падвяла вынікі працы ў 2020 годзе падчас прэс-канферэнцыі, у якой узялі ўдзел апроч самой Святланы ейныя прадстаўнікі па самых розных пытаннях.
Вось якія падзеі назвала галоўнымі сама Ціханоўская:
Таксама кабінет Ціханоўскай распавёў пра планы на сферу адукацыі, эканоміку, міжнародную палітыку і Канстытуцыйную рэформу.
КТ