Беларускія вайскоўцы паляцелі ў Расею «пераймаць досвед, набыты войскамі РФ»

Прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі паведаміла сёння, што беларускія вайскоўцы «пройдуць навучанне на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі». Апублікаванае відэа, на якім бачна, як людзі ў вайсковай форме з цяжкім багажом заходзяць у самалёт, што потым узлятае.

Беларускіх вайскоўцаў адпраўляюць у Расею набываць досвед. Скрыншот відэа: Мінабароны / Telegram

«У хадзе заняткаў акцэнт будзе зроблены на досвед, атрыманы Узброенымі Сіламі Расеі падчас вядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі», – удакладняе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Колькі чалавек паляцела «праходзіць навучанне» ў Расеі і да якога падраздзялення яны належаць, не паведамляецца. Таксама невядома, куды канкрэтна накіраваўся самалёт.

У паведамленні Мінабароны гаворыцца, што пасля завяршэння навучання беларускія вайскоўцы маюць перадаць атрыманы досвед падраздзяленням Узброеных сілаў РБ – яны будуць працаваць у якасці інструктараў «у найбольш складаных дысцыплінах баявой падрыхтоўкі».

Украіна збіла над Азоўскім морам расейскі самалёт А-50 і падбіла Іл-22

Зміцер Міраш belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны