Белгарад трапіў пад абстрэл. Ёсць загінулыя

Белгарад трапіў пад абстрэл днём 15 лютага. Пра гэта паведаміў губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў. Паводле Міністэрства аховы здароўя Расеі, шэсць асобаў загінулі, у тым ліку адно дзіця. Яшчэ 18 асобаў параненыя, у тым ліку пяцёра дзяцей.

Белгарад пасля абстрэлу. Фота: Настоящий Гладков / Telegram

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Расеі, у выніку атакі загінулі шэсць асобаў. Гладкоў піша, што сярод іх аднагадовая дзяўчынка.

Як сцвярджае Гладкоў, пацярпелі сем прыватных дамоў, пяць шматкватэрных і крама. Ім нанесеныя «розныя разбурэнні». Таксама пашкоджаная тэрыторыя аднаго з прамысловых прадпрыемстваў.

Белгарад пасля абстрэлу. Фота: Настоящий Гладков / Telegram

Мінабароны Расеі заявіла, што каля 12:30 Украіна спрабавала здзейсніць атаку на аб’екты на тэрыторыі Расеі з дапамогаю рэактыўнай сістэмы залпавага агню RM-70 «Вампір». Украінскія чыноўнікі і вайскоўцы не каментавалі тое, што адбылося.

Белгарад пасля абстрэлу. Фота: Настоящий Гладков / Telegram
Белгарад пасля абстрэлу. Фота: Настоящий Гладков / Telegram

Апошні раз буйная атака на Белгарад з пачатку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі супраць Украіны адбылася 30 снежня 2023 года.

Яшчэ адзін расейскі карабель пайшоў знакамітым курсам. Што вядома пра «Цэзара Кунікава»

Арсен Рудэнка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны